У Беларусі ў лістападзе працягваў запавольвацца рост ВУП. За адзінаццаць месяцаў гэтага года паказчык дадаў 3,9%. Пра гэта паведамляе Белстат. Нагадаем, па выніках дзесяці месяцаў ВУП вырас на 4,2%, дзевяці — на 4,5%, васьмі — на 4,9%, а сямі — на 5,5%.

Аб’ём ВУП у цяперашніх цэнах склаў у студзені-лістападзе 224,2 млрд рублёў, паведамляе Белстат.
Урад запланаваў рост эканомікі сёлета на 3,8%. Пры гэтым інфляцыю хочуць утрымаць у рамках 6%.
Нагадаем, эксперты бачаць тры рызыкі ў беларускай эканоміцы. Адна з самых прыкметных — паслабленне фінансавага здароўя кампаній. Другая — пагаршэнне сітуацыі ў замежным гандлі. Трэцяя — фармаванне інфляцыйнага навеса.
— Усе тры складнікі — сур’ёзныя бар’еры для падтрымання росту, — расказваў раней эканаміст Дзмітрый Крук і адзначаў, што ў сувязі з гэтым аналітыкі бачаць перадумовы для запаволення эканамічнага росту.
Чытайце таксама