У Крамлі адрэагавалі на заяву Трампа пра гатоўнасць як мага хутчэй правесці сустрэчу з Пуціным
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гатовы да кантакту з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. Крэмль чакае сігналаў і праінфармуе пра магчымую размову своечасова. Пра гэта заявіў 24 студзеня прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Владимир Путин и Дональд Трамп на на саммите лидеров G20 в японской Осаке. 28 июня 2019 года. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на саміце лідараў G20 у японскай Осацы. 28 чэрвеня 2019 года. Фота: Reuters

— Паслухайце, Пуцін гатовы, мы чакаем сігналаў, усе гатовыя. Таму тут цяжка гадаць на кававай гушчы. Як толькі будзе, калі нешта будзе, мы вас праінфармуем, — цытуе «КоммерсантЪ» каментар Дзмітрыя Пяскова.

Нагадаем, напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што, паводле ягоных звестак, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін хацеў бы паскорыць правядзенне сустрэчы з ім.

— З таго, што я чуў, думаю, што Пуцін хацеў бы, каб я сустрэўся з ім як мага хутчэй, — сказаў ён журналістам у Белым доме.

Трамп дадаў, што гатовы да сустрэчы ў любы час і ён сам «сустрэўся б неадкладна».