Расія нанесла ўдар ракетамі і «Шахедамі» па заходніх абласцях Украіны. Польскія паветраныя сілы для абароны падымалі ў неба знішчальнікі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Расія мінулай ноччу нанесла масіраваны ўдар па Украіне, задзейнічаўшы ракеты і беспілотнікі. Мэтай зноў былі ўкраінскія энергааб’екты. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

Спасатели работают внутри теплоэлектростанции, поврежденной в результате недавнего российского ракетного удара, в неназваном месте на территории Украины, 8 апреля 2024 года. Фото: Reuters
Ратавальнікі працуюць унутры цеплаэлектрастанцыі, пашкоджанай у выніку нядаўняга расійскага ракетнага ўдару, у неназваным месцы на тэрыторыі Украіны, 8 красавіка 2024 года. Фота Reuters выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

«Чарговы расійскі масіраваны ўдар. Сярэдзіна зімы і мішэнь для расіян нязменная: нашая энергетыка. Сярод цэляў — газавая інфраструктура і энергетычныя аб’екты, якія забяспечваюць нармальнае жыццё людзей», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што для ўдару Расія выкарыстала 43 ракеты розных тыпаў паветранага, наземнага і марскога базавання, а таксама 74 беспілотнікі. 30 ракет і 47 БПЛА былі збітыя, яшчэ 27 беспілотнікаў былі лакацыйна страчаныя.

«Праціўнік атакаваў аб’екты ўкраінскай энергетыкі, у прыватнасці, газавую інфраструктуру на Харкаўшчыне, Львоўшчыне і Івана-Франкоўскай вобласці. На жаль, у выніку расійскай атакі ёсць паражэнне аб’ектаў», — дапоўнілі вайскоўцы.

Улады Львоўскай і Івана-Франкоўскай абласцей паведамілі пра траплянні ў аб’екты крытычнай інфраструктуры. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Праз абстрэл заходніх абласцей Украіны польскія паветраныя сілы падымалі ў неба знішчальнікі.

«Прынятыя меры скіраваныя на забяспечанне бяспекі на тэрыторыях, якія мяжуюць з пагрозлівымі раёнамі», — заявілі ў аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы.

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што мэтай атакі былі «крытычна важныя аб’екты газа-энергетычнай інфраструктуры, якія забяспечваюць працу вайскова-прамысловага комплексу Украіны». Там сцвярджаюць, што мэта ўдару была дасягнутая — усе прызначаныя аб’екты пашкоджаныя.