The Moscow Times: У Крамлі ўзрадаваліся прапановам Трампа далучыць Канаду і Грэнландыю
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Непасрэдныя кантакты паміж Крамлём і абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ужо пачаліся, і ў Маскве не без задавальнення назіраюць за тым, як замежнапалітычныя заявы новага амерыканскага лідара і ягонага атачэння ствараюць напружанне паміж Вашынгтонам і найбліжэйшымі саюзнікамі. Заявы Трампа пра жаданне далучыць да ЗША Канаду і Грэнландыю ствараюць «напружанне» на Захадзе, і «нам усё гэта на руку», сказаў The Moscow Times расійскі чыноўнік.

Дональд Трамп/ 27 июня 2024 года. Фото: Reuters
Дональд Трамп. 27 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Выказванні Трампа сталі падарункам для крамлёўскай прапаганды, якая апраўдвае анексію Крыма і ўварванне ва Украіну.

— Нам гэта дазваляе сказаць, што ўсё магчыма, старыя правілы ўжо не працуюць. Вось паглядзіце: нават ЗША, якія вызначаюць гэтыя правілы, не гатовыя самі іх выконваць, — сказаў The Moscow Times расійскі дыпламат.

Таму ў нейкім сэнсе ўсё, што пакуль робіць каманда Трампа, — гэта яшчэ адно пацверджанне тых поглядаў на свет і міжнародную сістэму, якія прапагандуе Расія пры Пуціне, сказаў The Moscow Times дзейны чыноўнік расійскага ўрада:

— У нас на ўсё, што адбываецца, глядзяць выключна ў пазітыўным ключы.

Чытайце таксама