«Гэта мусіў быць падарунак Пуціну на інаўгурацыю». У СБУ заявілі, што перадухілілі забойства Зяленскага
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Служба бяспекі Украіны заявіла, што раскрыла сетку агентаў ФСБ Расіі, якія мусілі забіць прэзідэнта Зяленскага, а таксама найвышэйшых службовых асобаў украінскіх сілавых ведамстваў. Як вынікае з паведамлення, затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку два палкоўнікі ўпраўлення дзяржаховы.

Задержание одного из агентов раскрытой сети. Фото: пресс-служба СБУ
Затрыманне аднаго з агентаў раскрытай сеткі. Фота: прэс-служба СБУ

У СБУ сцвярджаюць, што створаную для рэалізацыі планаў агентурную сетку курыравала з Масквы ФСБ РФ, у яе ўваходзілі два палкоўнікі ўпраўлення дзяржаховы (УДА), якія «злівалі» сакрэтную інфармацыю Расіі.

«План быў наступным: першапачаткова завербаваны агент мусіў назіраць за перамяшчэннем ахоўванай асобы і перадаваць ворагу інфармацыю. Па каардынатах будынка, дзе меў знаходзіцца чыноўнік, планавалася нанесці ракетны ўдар. Потым збіраліся атакаваць дронам людзей, якія засталіся на месцы паражэння. Пасля гэтага расіяне планавалі ўдарыць яшчэ адной ракетай, у тым ліку для знішчэння слядоў выкарыстання дрона», — расказалі ў СБУ.

Адной з задач агентурнай сеткі ФСБ, заявілі ў СБУ, быў пошук выканаўцаў сярод вайскоўцаў, набліжаных да аховы прэзідэнта, якія маглі б узяць Уладзіміра Зяленскага ў закладнікі, а пасля яго забіць.

Таксама планавалі ліквідаваць кіраўніка СБУ Васіля Малюка, кіраўніка ГУР Кірыла Буданава і іншых чыноўнікаў з найвышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Украіны.

Узбраенне для непасрэднага выканаўцы тэракту, у прыватнасці, FPV-дроны, зарады ў РПГ-7, а таксама супрацьпяхотныя міны МОН-90, у Кіеў даставіў адзін з палкоўнікаў УДА. СБУ зафіксавала яго паездкі па дроны і выбухоўку ў іншы рэгіён Украіны, а таксама размовы з «куратарам» з ФСБ.

Украінская спецслужба называе прозвішчы куратараў з Масквы. Як сцвярджаецца, гэта супрацоўнікі 9-га ўпраўлення Дэпартамента аператыўнай інфармацыі 5-й службы ФСБ РФ Максім Мішусцін, Дзмітрый Перлін і Аляксей Корнеў.

По заявлению СБУ, операцию курировали сотрудники 9-го управления Департамента оперативной информации 5-й службы ФСБ РФ. Скриншот видео
Як заяўляе СБУ, аперацыю курыравалі супрацоўнікі 9-га ўпраўлення Дэпартамента аператыўнай інфармацыі 5-й службы ФСБ РФ. Скрыншот відэа

«Пра нашую спецаперацыю ведала абмежаванае кола асобаў, а яе ход я кантраляваў асабіста. Тэракт, які мусіў стаць падарункам Пуціну на інаўгурацыю, насамрэч стаў правалам расійскай спецслужбы. Але мы не мусім забываць — вораг моцны і дасведчаны, яго нельга недаацэньваць. Мы і далей будзем працаваць на апярэджанне, каб кожны здраднік атрымаў заслужаныя судовыя прысуды», — прыводзіць СБУ словы свайго кіраўніка Васіля Малюка.

Цяпер усе падазраваныя затрыманыя і знаходзяцца пад вартай. Паводле артыкулаў КК Украіны пра дзяржаўную здраду ва ўмовах ваеннага становішча і падрыхтоўку да тэрарыстычнага акту ім пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.

«У зламыснікаў праведзеныя ператрусы, падчас якіх знойдзеныя і забраныя адпаведныя сродкі паражэння, а таксама іншыя доказы злачыннай дзейнасці», — заявілі ў СБУ.

Ведамства таксама апублікавала відэа з эпізодамі допытаў затрыманых і запісамі размоваў з, як сцвярджаецца, куратарамі з ФСБ.

Нагадаем, як расказваў у лістападзе мінулага года ў інтэрв'ю The Sun Уладзімір Зяленскі, украінскія спецслужбы спынілі пяць ці шэсць спробаў замаху на яго. Ён дадаў, што пасля 24 лютага 2022 года перастаў звяртаць на гэта ўвагу.

«Упершыню — вельмі цікава. А далей — як COVID. Спачатку людзі не ведаюць, што з гэтым рабіць, і гэта выглядае вельмі страшна. А далей проста разведка паведамляе табе: яшчэ адна група прыйшла ва Украіну, каб заняцца гэтым», — сказаў Зяленскі.