Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Алену Бадзяка пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе па двух крымінальных артыкулах. Падобна, што справа ў каментарах, паведамляе «Наша Ніва».

Алена Бадзяка. Фота з сацсетак
Алена Бадзяка. Фота з сацсетак

Алене Бадзяка 29 гадоў. Родам яна з Глыбокага. У 2019 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пасля працавала настаўнікам англійскай у розных прыватных школах — Step by step, Kidslab і іншых.

Дзяўчыну пачалі судзіць 31 студзеня 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Алену Бадзяка вінавацяць па двух крымінальных артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў калоніі.

Апошнім часам па такіх артыкулах судзяць людзей, якія пакідалі каментары ў тэлеграме або сацсетках.