Чэргі зніклі, білеты моцна патаннелі. Буйны перавозчык расказаў пра рэйсы ў Польшчу і Літву і сітуацыю на мяжы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Цэны на аўтобусныя білеты на міжнародных кірунках з Беларусі пасля Новага года пайшлі ўніз, а чэргі на мяжы зніклі, паведамляе буйны перавозчык «Атлас».

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Сэрвіс нагадаў, што навагоднія святы для перавозчыкаў і пасажыраў міжнародных рэйсаў выдаліся гарачымі: білеты на аўтобусы часам былі ў дэфіцыце, плюс даводзілася набрацца цярпення, каб выстаяць у чэргах на мяжы.

Да канца студзеня шэраг перавозчыкаў — партнёраў «Атласа» не проста «замарозіў», а істотна знізіў цэны на білеты. Напрыклад, у Вільнюс і ў мясцовы аэрапорт з Мінска цяпер можна дабрацца за 100 рублёў. Звычайны кошт яшчэ да Новага года складаў 140 рублёў.

Знізілася цана і на польскім кірунку. Напрыклад, білеты да Познані з Мінска каштуюць 160 рублёў (раней — 200), з Брэста — 150 рублёў (раней — 180), з Гомеля — 180 рублёў (раней — 230). Такі ж кошт і зваротнага білета з Познані ў беларускія гарады.

Чэргаў на мяжы практычна няма: у апошнія дні «калейкі» з аўтобусаў перад пунктамі пропуску не збіраюцца. На польскім напрамку аўтобус у сярэднім выдаткоўвае на перасячэнне мяжы ў залежнасці ад сітуацыі ад трох да шасці гадзін, а на мяжы з Літвой укладваюцца ў сярэднім у дзве-тры гадзіны.

Тым не менш, каб выправіцца ў паездку па выгаднай цане і ў зручны час, сэрвіс раіць купляць білеты загадзя: продаж месцаў на міжнародныя рэйсы адкрываецца за 30 дзён да адпраўлення.

Чытайце таксама