У пракуратуры Польшчы расказалі, адкуль гвалтаўнік і забойца беларускі Лізы возьме грошы на кампенсацыю яе блізкім
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Акруговы суд Варшавы 17 студзеня асудзіў на пажыццёвае зняволенне 23-гадовага паляка Дарыяна С. за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы, а таксама абавязаў яго выплаціць кампенсацыю пацярпеламу боку. У Акруговай пракуратуры Варшавы растлумачылі «Белсату», як ён можа выплаціць гэтыя грошы.

Обвиняемый в изнасиловании и убийстве беларуски Лизы Дориан С. Окружной суд Варшавы, Польша. 4 декабря 2024 года. Фото: «Белсат»
Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы Дарыян С. Акруговы суд Варшавы, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: «Белсат»

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба паведаміў «Белсату», што асуджаны паляк можа ўладкавацца на працу ў турме і выплачваць кампенсацыю з заробку:

— Асуджаны можа працаваць у папраўчай установе, і кампенсацыя можа быць спагнаная з гэтых сродкаў, гэтак жа як і з уласнасці, якую ён мае.

Скіба таксама ўдакладніў, што рашэнне Акруговага суда Варшавы яшчэ не ўступіла ў законную сілу, то-бок прысуд не канчатковы. Калі будзе пададзеная апеляцыя, то прысуд стане канчатковым пасля таго, як яна будзе разгледжаная, а вышэйшы суд зацвердзіць прысуд.

Пракуратура абскарджваць пажыццёвае зняволенне для Дарыяна С. не будзе:

— Паводле пракурора, прысуд справядлівы.

Пра планы падаць апеляцыю раней паведамілі адвакаты фігуранта справы. Яны настойваюць: не было даказана, што ён быў у свядомым стане ў момант злачынства.

— Гэты працэс быў праведзены, можна сказаць, экспрэс-метадам, беспрэцэдэнтным ва ўмовах польскай судовай сістэмы, што мусіць быць адзначана. Рашэнне суда заўчаснае. Шэраг сумневаў абароны і шэраг аргументаў не былі абвергнутыя падчас судовага разбору, — заявілі абаронцы паляка.

Нагадаем, 17 студзеня Дарыяна С. прызналі вінаватым у згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы Герцэн, а таксама здзяйсненні ў дачыненні да яе разбойных дзеянняў у лютым мінулага года.

Паляка асудзілі на пажыццёвае зняволенне з адбыццём пакарання ў тэрапеўтычнай турэмнай сістэме. Дарыян таксама мусіць выплаціць пацярпелым — брату і партнёру Лізаветы — па 200 тысяч польскіх злотых (каля 168 тысяч рублёў па курсе Нацбанка).

Чытайце таксама