Прапагандыстка Гладкая паказала затрыманага КДБ экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прапагандыстка газеты Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая анансавала «пакаяльнае» інтэрв'ю з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам, якога ў канцы лістапада 2024 года экстрадыявалі з В’етнама на запыт КДБ.

Василий Веремейчик. 2025 год, Минск. Скриншот видео
Васіль Верамейчык. 2025, Мінск. Скрыншот відэа

У кароткім фрагменце, апублікаваным у тэлеграм-канале Гладкай, былы добраахвотнік апрануты ў цывільнае. Як піша «Наша Ніва», «пакаяльнае» інтэрв'ю, імаверна, было запісанае на верхнім паверсе гатэля «Вікторыя».

Нагадаем, пра выдачу Беларусі экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка КДБ расказаў увечары 20 лістапада мінулага года. Паведамлялася, што гэта адбылося ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва з в’етнамскім бокам.

Верамейчык — былы афіцэр беларускай арміі і баец палка беларускіх добраахвотнікаў імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе на баку Украіны, а таксама дэлегат Каардынацыйнай рады.

Чытайце таксама