За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры Эліну Лапухіну, паведамляе «Наша Ніва».

51-гадовая Эліна Лапухіна (Хацько) зрабіла баскетбольную кар’еру, гуляла за клубы БДПУ (Мінская вобласць, 1992−1995), «Акадэмія» (Мінская вобласць, 1996−1998), «Бярэзіна» (Барысаў, 1998−2007). Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала срэбныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Пасля сканчэння кар’еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю.
Эліна Лапухіна, фота sportedu.by
23 студзеня 2025 года Эліну Лапухіну пачынаюць судзіць у судзе Савецкага раёна Мінска. Ёй інкрымінуецца ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Магчымае пакаранне — ад арышту да 4 гадоў калоніі. Суддзя — Сяргей Шаціла.