Мінчанка расказала, чаму хлопцы, якіх яна запрашала на спатканні ў «люксавыя» рэстараны, уцякалі адтуль «з жахам»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У сваім відэа ў TikTok беларуска расказала, што аддае перавагу ўстановам народнай кухні замест іншых кавярняў і рэстарацый. Аказалася, рэч у чаявых, піша CityDog.

Watch on TikTok

Паводле дзяўчыны, яна хадзіла ў FABRIQ, Grand Café і іншыя «люксавыя» ўстановы Мінска. Аднак кожны раз, калі яна запрашала туды хлопцаў на спатканні, «яны ўцякалі з жахам ад чаявых».

Дзяўчына сцвярджае, што ў гэтых рэстаранах «яны наядалі на 100 баксаў мінімум», але пры гэтым, з яе словаў, трэба было пакінуць афіцыянтам «не менш за 100 рублёў чаявых».

З гэтай прычыны беларуска аддае перавагу таму, каб хадзіць, напрыклад, у «Васількі», якія жартам называе «забягалаўкай».

Беларусы з ёй пагадзіліся?

У каментарах пад відэа ў TikTok меркаванні карыстальнікаў падзяліліся. Адны лічаць, што пакідаць 30% чаявых ад чэка ў Мінску — «проста жэсць». Іншыя тлумачаць, што «гэта розныя забавы: сытна і хутка паесці і ножка за ножку катаць нешта аўтарскае».

Некаторыя напісалі, што «Васількі» апошнім часам «жудасна сапсаваліся і сэрвісам, і якасцю ежы». Былі і тыя, у каго пасля наведвання гэтай установы «заўсёды разлад страўніка. Там прыкольныя толькі настойкі».

Некалькі карыстальнікаў абураныя тым, што ў нейкіх установах трэба пакідаць такія чаявыя, і лічаць, што «яны і без іх абыдуцца — зарплату атрымліваюць».

Чытайце таксама на CityDog:

Смотрите, как выглядит оздоровительный комплекс под Минском (его откроют в этом году)

Один костюм, много аксессуаров — и 9 очень разных образов. Смотрите, как аксессуары влияют на ваш внешний вид

В Варшаве пройдет первый бесплатный фем-арт-фестиваль