Беларус, якога судзілі за данаты, перавёў дзяржустановам 600 тысяч даляраў. Яго ўсё роўна адправілі ў калонію і далі «касмічны» штраф
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Брэсцкі абласны суд асудзіў 44-гадовага жыхара Іванава Аляксандра Дарагакупца на 5,5 года пазбаўлення волі і штраф на 2,1 мільёна рублёў за «наўмысныя злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці», паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Ён здзейсніў шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці, уключаючы пералік на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фарміраванняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, полк Каліноўскага, грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме не менш за 11 тысяч рублёў», — заявілі ва ўстанове.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у:

  • дапамаганні ў наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці;
  • уваходжанні асобы ў склад «экстрэмісцкага фарміравання» з мэтай здзяйснення злачынства «экстрэмісцкай» скіраванасці;
  • перадачы грашовых сродкаў любым спосабам для заведамага забяспечання «экстрэмісцкай» дзейнасці, у тым ліку паўторна;
  • спрыянні «экстрэмісцкай» дзейнасці;
  • фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі і выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з праціўнікаў, узброеных канфліктах і ваенных дзеяннях з адсутнасцю прыкмет найміцтва.

Па сукупнасці «злачынстваў» суд асудзіў яго на 5,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 000 базавых велічынь (2,1 млн рублёў).

У пракуратуры таксама паведамілі, што падчас расследавання крымінальнай справы мужчына «добраахвотна пералічыў» некалькім дзяржустановам 600 тыс. даляраў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.