«Наша Ніва»: Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце Мінск, судзяць за палітыку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

65-гадовага экс-кіраўніка службы авіяцыйнай бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск Анатоля Крупіна абвінавачваюць у «распальванні варожасці», піша «Наша Ніва».

Анатолий Крупин. Фото из его соцсетей
Анатоль Крупін. Фота з яго сацсетак

Мужчына нарадзіўся і вырас у Барысаве, у 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У канцы 1980-х гадоў працаваў у Доме культуры «Газавік» у горадзе Наябрск Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі Расіі, але пасля распаду СССР вярнуўся на радзіму.

Паводле інфармацыі BELPOL, у 1993−2015 гадах Анатоль Крупін працаваў у аэрапорце Мінск-2 інспектарам службы бяспекі.

У 2016 годзе ён згадваўся як начальнік змены авіяцыйнай бяспекі і рэжыму — тады ў аэрапорце затрымалі грамадзянку Расіі за няўдалы жарт пра траціл у багажы. Сітуацыю каментаваў менавіта Крупін.

У сацсетках апошні пост мужчыны датуецца чэрвенем 2024 года.

28 студзеня 2025 Анатоля Крупіна пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф, арышт, «хімію» або да 5 гадоў калоніі.