У Пінску абвясцілі каранцін праз небяспечнага шкодніка, які ўжо некалькі гадоў дакучае поўдню Беларусі. Што важна ведаць дачнікам?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Пінску ўведзены каранцінны рэжым у сувязі з выяўленнем амерыканскага белага матылька, піша «Пінскі веснік». Цяпер гэтага шкодніка мусяць шукаць па ўсім раёне і знішчаць, у тым ліку дачнікі на сваіх участках.

Американская белая бабочка и оплетенное ею гусеницами растение. Фото: commons.wikimedia.org
Амерыканскі белы матылёк і аплеценая яго гусеніцамі расліна. Фота: commons.wikimedia.org

Каранцін у сувязі з выяўленнем амерыканскага белага матылька (Hyphantria cunea Drurу) уведзены раённай Дзяржінспекцыяй па насенняводстве, каранціне і абароне раслін з 2 верасня. Ён уводзіцца ў межах усяго Пінска.

Цяпер кіраўнікам арганізацый, індывідуальным прадпрымальнікам і «ўсім фізічным асобам, якія знаходзяцца ў межах каранціннай фітасанітарнай зоны», тэрмінова трэба праверыць свае зямельныя ўчасткі і прылеглыя тэрыторыі на наяўнасць гэтага шкодніка.

Характэрная прыкмета ачага амерыканскага белага матылька — павуцінневыя гнёзды з калоніямі гусеніц. Спачатку могуць быць аплеценыя некалькі лісткоў, пазней — цэлая галінка. Разрастаючыся, гнёзды могуць дасягаць 1−1,5 м, а часам і захопліваць «у палон» цэлыя дрэвы. Выяўленыя гнёзды з гусеніцамі трэба зразаць і спальваць на месцы.

«Усе работы па лакалізацыі і ліквідацыі ачага праводзяцца за кошт землекарыстальнікаў», — гаворыцца ў публікацыі выдання.

Нагадаем, амерыканскі белы матылёк — не новая з’ява для поўдня Беларусі. Там яго заўважаюць ужо як мінімум чацвёрты год. Яшчэ ў 2021-м у Лунінцы ўводзілі каранцін на тры гады праз гэтага шкодніка. Сёлета матылькоў заўважалі, напрыклад, у Добрушскім раёне на Гомельшчыне.

Раней у рэгіёне папярэдзілі, што, калі не прыняць тэрміновых мер, праз некалькі гадоў вобласць рызыкуе застацца без зялёных насаджэнняў праз шкоднікаў.