«Увялі чарговыя новыя правілы». Аўтуховічу цяпер нельга перадаваць асобныя прадукты
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Мікалаю Аўтуховічу забаранілі перадаваць некаторыя прадукты. Хаця раней прымалі «без пытанняў». Пра гэта паведамляе цэнтр праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на карыстальніцу фэйсбука Святлану Богуш.

Фото: Радыё Свабода
Фото: Радыё Свабода

— А ў гарадзенскай турме нядаўна ўвялі чарговыя новыя правілы да перадач і пасылак. Цяпер адмаўляюцца перадаваць прадукты, якія ёсць у продажы на атаварцы. «Баржомі» і сокі з пасылкі адправілі на склад, бо ў турэмнай краме можна купіць ваду «Фрост» і сок «Сочны», — расказала Богуш. — Аліўкавы алей у перадачы не прынялі, бо ў іх краме (часам) прадаецца сланечнікавы алей, і нават тое, што яго не было ў продажы, не паўплывала.

Па яе словах, з садавіны цяпер прымаюць толькі апельсіны, мандарыны, лімоны, яблыкі і грушы.

— Авакада, бананы і ківі, якія раней бралі без пытанняў, цяпер прымаць адмаўляюцца. З улікам новаўвядзенняў у пасылках можна адпраўляць сала, вяленая мяса і кілбасы, мясныя чыпсы, вытрыманы сыр, які не сапсуецца без лядоўні, арэхі, сухафрукты (сушаныя яблыкі, курагу), яблыкі, грушы, лімоны, апельсіны, мандарыны, агуркі, радыску, цыбулю, часнок, печыва, шакалад, зефір. Таксама дарэчы будуць канверты 1 класа, ручкі.

Нагадаем, суд па справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча пачаўся ў гродзенскай турме 18 траўня, разам з ім судзяць 11 чалавек. Удзельнікі «групы» абвінавачваюцца па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Адно з абвінавачванняў — акт тэрарызму, максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — смяротнае пакаранне.