У Польшчы афіцыйна стартавала перадвыбарная кампанія, і пакуль у фаварытах — мэр Варшавы. 18 траўня краіна абярэ новага прэзідэнта. Цяперашні завяршае свой другі тэрмін, паведамляе Euronews.

У Польшчы афіцыйна стартавала падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 18 траўня. У гонцы бяруць удзел 11 кандыдатаў, у цэнтры іх увагі — важныя для грамадства пытанні, такія як правы на аборты, грамадзянскія партнёрствы, верхавенства закона і бяспека.
Паводле апытанняў, на сёння фаварыт выбаршчыкаў — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, ён прадстаўляе «Грамадзянскую платформу» — галоўную партыю кааліцыі, якая цяпер кіруе.
Для Тшаскоўскага гэта не першая прэзідэнцкая гонка. У 2020 годзе ён выйшаў у другі тур выбараў разам з Анджэем Дудам, вылучэнцам правай партыі «Права і справядлівасць», і прайграў яму з мінімальным адрывам.
Галоўны канкурэнт мэра — Караль Наўроцкі, кіраўнік польскага Інстытута нацыянальнай памяці; ён прадстаўляе правы фланг, ідзе на выбары як незалежны кандыдат, але мае падтрымку «Права і справядлівасці».
Акрамя згаданых кандыдатаў балатавацца збіраюцца Шыман Халоўня, цяперашні спікер Сейма, прадстаўнік кааліцыі нацыяналістаў і еўраскептыкаў «Канфедэрацыя» Славамір Ментцэн і дэпутат Марэк Якубяк ад «Свабодных рэспубліканцаў».
У новым годзе завяршаецца другі тэрмін дзейнага прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, і паводле закона больш балатавацца ён не можа. Кіраўнік дзяржавы ў Польшчы адыгрывае нязначную ролю ў вызначэнні палітычнага вектара, але мае права накладаць вета на законапраекты парламента і ініцыятывы ўрада. Паводле звестак на сёння, узяць удзел у выбарах 18 траўня плануюць 67% выбаршчыкаў.