Рыжанкоў казаў, што паміж Варшавай і Мінскам ёсць кантакты. «Люстэрка» спытала пра гэта кіраўніка польскага МЗС Сікорскага
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі — мерапрыемства высокага ўзроўню, арганізаванае Міністэрствам замежных справаў Польшчы і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі. «Люстэрка» папрасіла кіраўніка польскай дыпламатыі Радаслава Сікорскага пракаментаваць заяву кіраўніка беларускага МЗС Максіма Рыжанкова пра наяўнасць кантактаў і правядзенне перамоваў паміж Варшавай і Мінскам.

Светлана Тихановская и министр иностранных дел Польши Радослав Сикорский на пресс-конференции в рамках Форума Костюшко. Гданьск, Польша, 4 февраля 2025 года. Фото: "Зеркало"
Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі ў рамках Форуму Касцюшкі. Гданьск, Польшча, 4 лютага 2025 года. Фота: «Люстэрка»

— У нас няма ніякіх кантактаў на палітычным узроўні, — сказаў Сікорскі ў адказ на пытанне «Люстэрка». — Але беларускі бок добра ведае, што мусіць зрабіць, каб гэтыя кантакты былі.

Нагадаем, 3 лютага міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што ў Варшавы і Мінска ёсць шмат пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання.

— Міністэрства замежных справаў Польшчы пра гэта дакладна ведае, — сцвярджаў Рыжанкоў. — У нас ёсць кантакты, мы ў папярэднім парадку пра гэта гаворым.

Чытайце таксама