Ціханоўская ад Беларусі паўдзельнічае ў цырымоніі да 80-годдзя вызвалення Аўшвіца. Туды ж можа прыехаць Зяленскі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць ад Беларусі на цырымоніі ў гонар 80-годдзя вызвалення канцлагера Аўшвіц (Асвенцім), паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК).

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: facebook.com/auschwitzmemorial
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: facebook.com/auschwitzmemorial

«Святлана Ціханоўская разам з сусветнымі лідарамі запрошаная ад Беларусі на цырымонію 80-годдзя вызвалення канцлагера Аўшвіц. У цырымоніі разам з кіраўніцай кабінета возьме ўдзел яе намеснік Павел Латушка», — расказалі ў АПК.

Прысутнічаць будуць больш за 80 дэлегацый ад розных краін, арганізацый і структур, уключаючы NATO, ЮНЕСКА, Еўрапарламент.

Чакаецца, што на цырымоніі будзе і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а таксама кіраўнік Францыі Эманюэль Макрон, кароль Вялікабрытаніі Карл ІІІ і іншыя.