Беларусам нельга галасаваць за мяжой на гэтых выбарах — трэба ехаць на радзіму. Адгадайце, колькі чалавек ужо так зрабілі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Ужо 15 грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой і стаяць на консульскім уліку, прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Глава ЦИК Игорь Карпенко. Январь 2025 года. Скриншот видео
Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Студзень 2025 года. Скрыншот відэа

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

«Шмат крыкаў бывае, што мы ўчасткі за мяжой не адкрылі. Магу вас праінфармаваць, што ўжо на гэтых шасці ўчастках, якія ёсць у абласцях і горадзе Мінску, прагаласавалі 15 грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой. Нагадаю, што ў адзіны дзень галасавання (у лютым 2024 года. — Заўв. рэд.) такіх грамадзян было ўсяго шэсць», — адзначыў Ігар Карпенка.

Нагадаем, Карпенка тлумачыў адсутнасць замежных участкаў тым, што беларусаў за мяжой нібыта вельмі мала — у 2020-м там прагаласавала толькі каля 18,5 тысячы чалавек. Таму тым, хто жыве за мяжой і стаіць на консульскім уліку, прапануецца ехаць у адзін з беларускіх абласных цэнтраў.

Паводле звестак Белстата на 1 студзеня 2024 года, насельніцтва Беларусі склала 9 155 978 чалавек. Пры гэтым афіцыйная статыстыка не ўлічвае беларусаў, якія з’ехалі з краіны за апошнія некалькі гадоў. У Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС паведамлялі, што ў 2021−2022 гадах з’ехала больш за 200 тысяч чалавек. Раней намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў ацэньваў эміграцыю ў 350 тысяч чалавек. Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў называў адток людзей з 2020 года ў «500−600 тысяч чалавек».

З улікам тых, хто з’ехаў, хутчэй за ўсё, у Беларусі можа жыць менш за 9 млн чалавек — такія разлікі прыводзілі эксперты BEROC.