Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня прызначыў двух новых міністраў. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко. 24 мая 2024 года, Минск. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. 24 траўня 2024 года, Мінск. Фота: Reuters

Новым міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю стаў Артур Карповіч. Папярэдні кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў стаў амбасадарам нашай краіны ў Казахстане.

Дзмітрый Кійко заняў пасаду міністра па падатках і зборах. Мінулага кіраўніка фіскальнага ведамства Сяргея Налівайку Аляксандр Лукашэнка раней зняў з пасады, прызначыўшы сваім памочнікам — інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Паўла Уцюпіна — намеснікам міністра замежных справаў;

Аляксандра Бурака — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;

Івана Кісленкі — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;

Дзмітрыя Пятрушы — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва, ЖКГ);

Аляксандра Скрундзеўскага — генеральным дырэктарам ААТ «Белрэсурсы — кіраўнічая кампанія холдынгу «Белрэсурсы»;

Ігара Назарука — пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.

Чытайце таксама