У ЗША на школьных спаборніцтвах глядач загінуў ад лёгкаатлетычнага снарада. Мужчына спрабаваў прыкрыць жонку і сына
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Трагедыя здарылася ў кампусе Універсітэта Каларада ў Каларада-Спрынгс. Мужчына памёр ад трапляння молата, піша BBC.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы сярод вучняў старэйшай школы (9−12 класы) праходзілі ўнутры спартыўнага комплексу. Прадстаўнік універсітэта паведаміў, што глядач загінуў у выніку кідка молата, які прабіў ахоўныя бар’еры.

Паведамляецца, што загінулага звалі Уэйд Лэнгстан. Ён быў бацькам аднаго з удзельнікаў спаборніцтваў. 57-гадовы Лэнгстан памёр, прыкрыўшы ад молата сваю жонку і сына (вага снарада можа дасягаць 7,26 кг).

«Мы забітыя горам праз гэты жудасны няшчасны выпадак і засяроджаныя на падтрымцы ўсіх удзельнікаў [трагедыі]», — сказала рэктарка Універсітэта Каларада.

Прадстаўнік паліцэйскага ўпраўлення Каларада-Спрынгс адмовіўся ад каментароў, заявіўшы толькі, што гэта быў «некрымінальны інцыдэнт».