Навукоўцы абверглі распаўсюджанае меркаванне пра тое, што калі выплюхнуць гнеў, то палягчэе. Пра гэта піша ScienceAlert.

Даследчыкі з Універсітэта штата Агаё прааналізавалі 154 даследаванні на гэтую тэму і не знайшлі практычна ніякіх доказаў таго, што выплюхванне негатыўных эмоцый дапамагае знізіць узровень агрэсіі. У некаторых выпадках гэта нават можа ўзмацніць гнеў.
«Я думаю, вельмі важна развеяць міф пра тое, што калі вы злуяцеся, то трэба выпусціць пару, зняць напружанне», — сказаў старшы аўтар навуковай працы Брэд Бушман.
У разгледжаных даследаваннях былі прааналізаваныя звесткі агулам 10 тысяч 189 чалавек рознага ўзросту, полу, культуры і этнічных груп. Вынікі паказалі, што ключ да стрымлівання гневу — зніжэнне фізіялагічнага ўзбуджэння.
«Каб зменшыць гнеў, лепш заняцца дзейнасцю, што зніжае ўзровень узбуджэння», — сказаў Бушман, дадаўшы, што «нават прабежка не ёсць эфектыўнай стратэгіяй, бо яна павышае ўзровень узбуджэння і ў канчатковым выніку прыводзіць да адваротных вынікаў».
Даследчыкі выявілі, што супакойлівыя дзеянні, якія зніжаюць гнеў, уключаюць у сябе павольную ёгу, прагрэсіўную мышачную рэлаксацыю і дыяфрагмальнае дыханне.