У вёсцы пад Жлобінам адбыўся выбух — загінулі двое маленькіх дзяцей і мужчына
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Увечары 2 лютага ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна ў двары прыватнага домаўладання адбыўся выбух, як мяркуецца, кіслароднага балона, паведамілі ў Следчым камітэце.

На месте взрыва во дворе дачного дома, деревня Луговая Вирня Жлобинского района Гомельской области, 2 февраля 2025 года. Фото: СК
На месцы выбуху ў двары дачнага дома, вёска Лугавая Вірня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, 2 лютага 2025 года. Фота: СК

«Сёння ўвечары ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна ў двары прыватнага домаўладання адбыўся выбух, як мяркуецца, кіслароднага балона. У выніку здарэння загінулі 35-гадовы мужчына і двое малагадовых дзяцей (1 і 3 гады). Яго жонка і 6-гадовы сын у цяжкім стане дастаўленыя ў бальніцу», — расказалі ў СК.

Усяго ў сям'і выхоўвалася чацвёра дзяцей. Яшчэ адно дзіця на момант выбуху было ў Жлобіне.

На месца былі скіраваныя крыміналісты і следчыя абласнога ўпраўлення. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.