З 21 лістапада па 19 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 10 621 пацярпелы ад галалёдных і холадавых траўмаў. З іх 2151 — дзеці, паведаміла Мінздароўя.
У Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя 1336 пацярпелых. 165 пацыентаў шпіталізаваныя, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 1308 пацыентаў, 28 — холадавую.
У Віцебскай вобласці зарэгістраваныя 1405 пацыентаў. Шпіталізаваныя 85, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 1380 пацыентаў, у 25 — холадавая.
У Гомельскай вобласці зарэгістраваныя 2310 пацыентаў. З іх 140 — шпіталізаваныя, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 2300 пацыентаў, у 10 — холадавая.
У Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 1146 пацыентаў, з іх 167 — шпіталізаваныя. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 1130 пацыентаў, у 16 — холадавая.
У Мінскай вобласці зарэгістраваныя 1879 пацярпелых. З іх 140 пацыентаў шпіталізаваныя, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 1848 пацыентаў, 31 — холадавую.
У Магілёўскай вобласці зарэгістраваныя 1782 пацыенты. Шпіталізаваныя 168 чалавек. У 1755 дыягнаставаная галалёдная траўма, у 27 — холадавая.
У Мінску зарэгістраваныя 763 пацярпелыя, з іх 81 шпіталізаваны. У 749 пацярпелых дыягнаставаная галалёдная траўма, у 14 — холадавая.
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што ўзімку колькасць зваротаў да медыкаў з траўмамі павялічваецца ў два-тры разы, і заклікалі беларусаў быць асцярожнымі.
Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду:
- прыступкі пад’ездаў;
- прыступкі падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна;
- прыпынкі грамадскага транспарту;
- горкі, у тым ліку дзіцячыя.
Паводле аператыўнага прагнозу МНС на 19 снежня, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні, 4−9 м/с, па поўначы — парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра- −6…−16°С.
З аўторка пацяплее, чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж). У сераду на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра — ад -15°С ноччу да +4°С днём.