Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В перечень «черных лебедей-2025» попало свержение Лукашенко
  2. Торговля и мобильные операторы с 5 января будут «сливать» новые данные о своих клиентах. Рассказываем подробности
  3. Чиновники приняли решение, которое касается части айтишников. Раньше власти говорили, что хотят восстановить социальную справедливость
  4. Год только начался, а налоговики уже требуют от населения отчитываться о доходах
  5. «Это не я, это Путин». Зеленский рассказал, как Лукашенко извинялся за участие Беларуси в войне
  6. Будем ли на Рождество с морозами и снегом? Синоптик Рябов рассказал о погоде на следующую неделю
  7. В США вручили «Золотой глобус». Кто победил?
  8. «Мы вырваліся з лап белага д'ябла». Расказваем пра самую страшную завею ў гісторыі — снег да 8 метраў і тысячы загінулых
  9. Совет министров установил фиксированный размер пособия по безработице
  10. Арина Соболенко стала победительницей турнира в Брисбене. Вот сколько титулов теперь в карьере беларуски
  11. «Вряд ли смогут выдержать такой темп и дальше». Эксперты рассказали о рекордных потерях бронетехники у российской армии в 2024 году
Читать по-русски


Асуджанага на смяротнае пакаранне ў Беларусі, а потым памілаванага Рыка Крыгера абмянялі 1 жніўня. І з таго часу пра яго нічога не вядома. Мужчына не даваў ніякіх прэс-канферэнцый ці інтэрв'ю, таксама няма інфармацыі, дзе ён цяпер і што з ім. Між тым пасля абмену ўжо ў нямецкай бальніцы з Рыка быў яшчэ адзін яго ўдзельнік, грамадзянін Германіі і Расіі Кевін Лік. Ён змог пагаварыць з мужчынам. Вось што пра тую размову Лік расказаў «Люстэрку».

Рико Кригера доставляют в самолет, чтобы отправить в Турцию, 1 августа 2024 года. Скриншот: «РЕН-ТВ»
Рыка Крыгера дастаўляюць у самалёт, каб адправіць у Турцыю, 1 жніўня 2024 года. Скрыншот: «РЕН-ТВ»

Цяпер Кевіну Ліку 19 гадоў, яго затрымалі, калі ён быў яшчэ школьнікам, за нібыта дзяржаўную здраду. Расійскі суд асудзіў хлопца на чатыры гады пазбаўлення волі. Лік трапіў у лік 16 зняволеных, якіх абмяняла Расія 1 жніўня.

Хлопец убачыў Крыгера ўжо ў самалёце з Расіі ў Турцыю. Менавіта там, у Анкары, і праходзіў абмен.

— Грамадзяне ЗША і Германіі Пол Уілан, Эван Гершковіч, Патрык Шэбель і Крыгер сядзелі бліжэй да пілотаў, а мы, палітвязні, — за фіранкай, таму не маглі размаўляць, — успамінае палёт Кевін. — І яны заставаліся ў самалёце апошнімі. Нас выпусцілі адразу, а іх пакінулі. Іх адпусцілі, калі на борт падняўся Красікаў. Як мне потым сказаў Крыгер, іх не выпускалі з самалёта, пакуль ён не з’явіўся. Рыка быў упэўнены, што калі б таго не прывялі, то, магчыма, яны на абмен бы і не трапілі.

Далей яны разам ляцелі з Турцыі ў Германію, але падчас гэтага рэйса Ліку і Крыгеру пагаварыць не ўдалося. Раззнаёміліся яны ўжо ў нямецкай бальніцы, куды іх адвезлі адразу пасля прызямлення, каб абследаваць.

— Рыка расказваў, што на яго ў Германіі распачалі крымінальную справу, — сцвярджае Кевін. — Ён тлумачыў, што нямецкія следчыя павінныя разабрацца, гэта прадугледжана нейкім міжнародным пактам праз тое, што Рыка абвінавацілі ў тэрарызме ў іншай краіне. Яшчэ ён казаў, што ў межах гэтай крымінальнай справы ў яго сяброўкі ці сваячкі (я дакладна не зразумеў) прайшлі ператрусы. Паводле Крыгера, іх праводзіла паліцыя.

Политический заключенный Кевин Лик, который был освобожден в результате обмена осужденными между Россией и странами Запада, во время пресс-конференции в Кельне, Германия, 2 августа 2024 года. Фото: Reuters
Палітычны зняволены Кевін Лік, які быў вызвалены ў выніку абмену асуджанымі паміж Расіяй і краінамі Захаду, падчас прэс-канферэнцыі ў Кёльне, Германія, 2 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

Стан Крыгера Лік апісвае як шокавы. Пра свае нягоды ў Беларусі ён не расказваў.

— Я не распытваў, бо гэта вялікая траўма і я ўяўляю, што ён перажыў, — кажа Кевін і дадае, што візуальна немец выглядаў нармальна, ран ці слядоў збіцця на ягоным твары і целе відаць не было.

— Рыка падаўся мне звычайным чалавекам, — працягвае Лік. — Не думаю, што ён нейкі агент спецслужбаў. Ён медык па адукацыі. Мы хадзілі па бальніцы ў суправаджэнні яе супрацоўнікаў, ён расказваў пра тэхніку, якая там была, казаў, што сам працаваў у падобным месцы, быў санітарам.

Паводле Кевіна, Крыгер зусім няшмат расказаў пра тое, як апынуўся ў Беларусі, але ў дэталі не заглыбляўся:

— Ён паўтараў, што быў санітарам у Германіі, працаваў дзесьці ў ваколіцах Берліна. Хацеў паехаць ва Украіну як медык на добраахвотнай аснове. Казаў, што хацеў ратаваць людзей. Наконт яго дзейнасці, звязанай са спецслужбамі, я нічога сказаць не магу, не заглыбляўся ў гэта. Тым больш, разумееце, у яго цяпер справа ў Германіі і ўсё, што пра яго напішуць, могуць выкарыстаць супраць яго. Я так разумею, што там была правакацыя. Магчыма, з боку спецслужбаў. Але я прыйшоў да гэтай высновы пасля таго, як прачытаў пра ягоную справу ў СМІ. Падчас размовы з Рыка ў бальніцы я пра гэта нічога не ведаў.

Чытайце таксама