Віцебская міліцыя працягвае пошукі мясцовай жыхаркі, 35-гадовай Таццяны Гудзялёвай, якая знікла ў студзені мінулага года. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Жанчына сышла з працы на вуліцы Цітова. Там знаходзіцца папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 11. З таго часу яе месцазнаходжанне невядомае.
«31 студзеня 2023 года пайшла ад дома № 121 па вуліцы Цітова і дагэтуль яе месцазнаходжанне не выяўленае. Яе прыкметы: на выгляд 30−35 гадоў, рост 165−170 см, сярэдняга целаскладу», — расказалі ў міліцыі.
У дзень знікнення яна была апранутая ў цёмную куртку (дублёнку) з белым футравым каўняром і манжэтамі на рукавах, чорныя штаны і чаравікі. Таксама на ёй была бардовая шапка. З сабой у яе была чорная сумка з серабрыстай ручкай праз плячо.
Усіх, хто нешта ведае пра знікненне жанчыны ці пра яе месцазнаходжанне, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах: +375 29 514−11−81, +375 29 699−01−49 або 102.